У Оршы "замініравалі" міліцыю

Невядомы "добразычлівец" затэлефанаваў у аршанскую міліцыю і паведаміў, што ў будынку гарадскога аддзела ўнутраных справаў знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Міліцыянты і адпаведныя службы праверылі будынак ды высветлілі, што ніякай выбуховай прылады ў аддзяленні міліцыі няма. Паводле папярэдніх звестак, тэлефанаваў 22-гадовы мясцовы жыхар. На "жартаўніка" завялі крымінальную справу.

"Народныя навіны Віцебска"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі