У панядзелак вынікі выбараў падвядуць ЦВК, апазіцыянеры і праваабаронцы
Папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў пракаментуюць 26 красавіка прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі, апазіцыі і праваабаронцы. На 10.00 запланавана прэс-канферэнцыя з удзелам лідэраў "Беларускага незалежніцкага блока" Аляксандра Мілінкевіча і Аляксея Янукевіча, а таксама кандыдатаў у дэпутаты ад блока. Яна пройдзе ў офісе Партыі БНФ у Мінску.
У 12.00 у Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі вынікі галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў падвядзе старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
У 14.00 у офісе грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках маніторынга выбараў у мясцовыя саветы ўдзельнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел лідэр БХК Алег Гулак, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
У аўторак, 27 красавіка, у 11.00 у офісе Партыі БНФ вынікі выбараў падвядзе аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" з удзелам сустаршыняў аргкамітэта Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага, паведамляе БелаПАН.