У "PARTY-zan фільме" Курэйчыка шукаюць парнаграфію і жорсткасць

У "PARTY-zan фільме" Курэйчыка шукаюць парнаграфію і жорсткасць

"PARTY-zan фільм" Андрэя Курэйчыка, які напрыканцы мінулага года выйшаў у шырокі беларускі пракат, праверыць рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Атрымліваецца, што калі ў ёй знойдуць крамолу, па шапцы атрымае не толькі рэжысёр Курэйчык.

"Сядзе вялікая колькасць народу, у тым ліку дырэктары кінатэатраў, механікі, якія націскалі кнопкі, — разважае Курэйчык. — Не ведаю. Гэта абсалютная лухта. У нас стаяла высокае ўзроставае абмежаванне. Я думаю, што ў нашым фільме значна менш, мякка кажучы, эротыкі, чым у "50 адценняў шэрага", які ішоў на ўсіх экранах. Гэта проста спроба зацягнуць вырашэнне пытання. Нармальная бюракратычная практыка".

Адзначым, у героя фільма на экране камп’ютара двойчы ўсплывае вірусная інтэрнэт-рэклама, у якой мужчынам прапаноўваецца павялічыць свой палавы орган.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі