У паўфінал Лігі Еўропы выйшлі “Арсенал”, “Атлетыка”, “Марсель” і “Зальцбург”

У паўфінал Лігі Еўропы выйшлі “Арсенал”, “Атлетыка”, “Марсель” і “Зальцбург”

У паўфінал футбольнай Лігі Еўропы выйшлі “Арсенал”, “Атлетыка”, “Марсель” і “Зальцбург”. “Арсенал” прайшоў ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. Пасля паражэння ў гасцях з лікам 1:4, армейцы на сваім полі ў другім тайме выйгравалі з лікам 2:0. Заставалася забіць яшчэ адзін гол, каб выйсці ў паўфінал. Але, як скажа пасля Ганчарэнка, у яго хлопцаў не хапіла сіл і госці звялі гульню да нічыі — 2:2.

“Спортынг” у ¼ фіналу абыграў “Атлетыка” — 1:0 (першы матч — 0:2), “Марсель” разграміў “Лейпцыг” — 5:2 (першы матч — 0:1), “Зальцбург” — “Лацыё” — 4:1 (першы паядынак — 2:4).

Лёсаванне ½ фіналу еўракубкаў (Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы) адбудзецца ў пятніцу, 13 красавіка, у Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА, пачатак а 13-й гадзіне паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі