У перапісе насельніцтва ў Беларусі ўжо паўдзельнічалі 1,5 млн чалавек
На раніцу 9 кастрычніка ў перапісе насельніцтва паўдзельнічалі 1 мільён 544 тысячы 900 чалавек. З іх праз інтэрнэт самастойна перапісаліся 646 тысяч 600 чалавек, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Перапіс насельніцтва стартаваў 4 кастрычніка. За першы дзень праз інтэрнэт перапісалася 181 тысяча чалавек. У далейшым гэтая лічба штодня змяншалася.
Па дамах і кватэрах перапісчыкі пачнуць хадзіць з 21 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.