У першы дзень вясны курс долара ў Беларусі працягнуў рост

У першы дзень вясны курс долара ў Беларусі працягнуў рост

У чацвер, 1 сакавіка, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці — з 1,9556 да 1,9587 беларускага рубля, курс еўра нязначна знізіўся — з 2,3897 да 2,3896 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4672 беларускага (у сераду — 3,4693).

Беларускі рубель згубіў да кошыка валют 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 лютага курс долара ЗША вырас з 1,9537 да 1,9556 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4101 да 2,3897 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі