У Петрыкаве двое дзяцей трапілі ў рэанімацыю — з'елі забытыя дарослымі таблеткі


Мама застала дзяцей за паяданнем таблетак і выклікала "хуткую" /  piхаbay.com
Мама застала дзяцей за паяданнем таблетак і выклікала "хуткую" / piхаbay.com

У Петрыкаве двое маленькіх дзяцей — двух і трох гадоў — трапілі ў рэанімацыю райбальніцы з вострым атручваннем. Яны гулялі адны, знайшлі таблеткі і вырашылі іх паспрабаваць. Калі мама малых выявіла, чым занятыя дзеці, выклікала "хуткую", паведамляе выданне "Петрыкаўскія навіны".

Дзеці знаходзяцца ў бальніцы з 22 красавіка. Іх стан медыкі ацэньваюць як крытычны. У складзе прэпаратаў, якія яны з'елі, былі наркатычныя рэчывы.

Каля года таму ў Петрыкаве адбылася падобная гісторыя. На жаль, яна скончылася фатальна. Ад атручвання таблеткамі памерла паўтарагадовая дзяўчынка. Яна выцягнула лекі з сумкі бабулі і з'ела. Дзіця прывезлі ў бальніцу, але, нягледзячы на намаганні медыкаў, праз дзве гадзіны яно памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі