У Пінску адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў
Стыхійны пратэст прадпрымальнікаў супраць падаткавікоў з Ганцавіч адбыўся ўчора ў Пінску.
Калі іншагароднія падаткавікі пачалі апісваць тавар у аднаго з гандляроў пінскага калгаснага рынку, прадпрымальнікі сабраліся вакол "пацярпелага". Яны прымусілі супрацоўнікаў падатковай інспекцыі сыйсці з рынку. Выкліканыя на дапамогу міліцыянты не сталі правакаваць натоўп на актыўны супраціў і таксама спакойна сыйшлі.
Прадпрымальнікі кажуць, што за апошні месяц на пінскіх кірмашах розныя праверкі праводзяцца амаль штодзённа. Нават тых хто, нязначна парушыў нейкія нарматыўныя акты, штрафуюць абавязкова. І калі пінскія падаткавікі імкнуцца не накладаць вялікія штрафы, то падатковыя інспектары з Ганцавічаў спрабавалі канфіскаваць увесь тавар і выставіць максімальныя санкцыі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск