У Полацкім раёне нецвярозы кіроўца пабіў даішніка

Супрацоўнік ДАІ, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік ДАІ, ілюстрацыйнае фота / abw.by

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу на палачаніна, якога вінавацяць у супраціве міліцыянту пры выкананні ім абавязкаў, спалучаным з ужываннем гвалту.

Паводле звестак следства, здарэнне адбылося ўначы 5 жніўня. Мужчына ехаў на аўтамабілі ў Полацкім раёне. Яго спыніў супрацоўнік ДАІ. Мужчына выглядаў нецвярозым, таму інспектар запрасіў яго ў службовы аўтамабіль.

"У адказ на законныя патрабаванні мужчына актыўна перашкаджаў гэтаму: прычыніў праваахоўніку пабоі і фізічны боль, разарваў форменную кашулю", — заяўляюць у пракуратуры.

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі