У Полацку ад марозу загінулі два чалавекі

Маразы пратрымалася пару дзён, але ў Полацку за гэты час ад халадоў загінулі два чалавекі, інфармуе сайт "Народныя навіны Віцебска". Першага мужчыну знайшлі, калі ён ляжаў на аўтобусным прыпынку ў дзве гадзіны дня. Калі прыехала "хуткая дапамога", ён быў яшчэ жывы, аднак сканаў па дарозе ў лякарню. Папярэдні дыягназ — пераахалоджанне.

Другі загінулы — з катэгорыі бамжоў. Яго труп супрацоўнікі міліцыі выявілі ў прыбудове да летняй кухні адной з прыватных хат. Мужчына 1962 года нараджэння быў апрануты зусім не па-зімоваму, памяшканне, дзе ён начаваў, не абагравалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі