У Полацку адкрылі “культурны піўняк” — з рэкламай манастыра

У Полацку адкрылі “культурны піўняк” — з рэкламай манастыра

Летнюю гандлёвую палатку з півам у полацкім мікрараёне Аэрадром упрыгожылі рэлігійнай рэкламай. На знешнім баку кафэ відаць Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, крыж і помнік Ефрасінні Полацкай. У сацсетках палачане абураюцца: як можна так спалучаць духоўнае і алкаголь?

— А чаму б і не? — пытаннем на пытанне адказвае Еўрарадыё начальніца аддзела гандлю і паслуг Полацкага райвыканкама Юлія Хахлова. — А што намаляваць, які выгляд у палаткі павінен быць? У нас гістарычны горад, віды горада пры размяшчэнні рэкламы вітаюцца. І гэта не піцейная ўстанова. Гэта летняе сезоннае кафэ.

— Але ў тым ліку там гандлююць алкаголем...

— У рамках культуры піцця наш грамадзянін мае права прыйсці і выпіць там 100 грам.Там гандлююць і марозівам, і пірожнымі, і кулінарнай прадукцыяй.

“Культурны піўняк”, як высветлілася, працуе ў Полацку не першае лета. Ён з’явіўся ў 2017-м, калі горад на Дзвіне святкаваў 1155-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі