У Полацку не будзе вуліцы Грунвальдскай, бо чыноўнік пайшоў у адпачынак

Яшчэ ў красавіку полацкія ўлады зладзілі апытанне гараджанаў: ці хочаце, каб вуліца рэвалюцыянера Войкава стала вуліцай Грунвальдскай? На сайце гарвыканкама “за” выказаліся 75,7%. Апытвалі і на вуліцах горада. Аднак да круглай даты з рашэннем не паспелі. Як даведалася Ёўрарадыё, таму што Мікалай Ільюшонак – намеснік старшыні гарвыканкама, адказны за гэта, пайшоў у адпачынак. Чыноўнік аддзела ідэалогіі: “Пакуль што рашэнне яшчэ не прынята. Думаю, што і заўтра яно не будзе прынята. Ведаеце, зараз не магу адказаць вам на гэтае пытанне, бо не вяду яго. Трэба дачакацца ці Ільюшонка Мікалая Сяргеевіча ці Астапу Алену Аляксандраўну. На сайце сапраўды большасць – за тое, каб гэта была вуліца Грунвальдская. Але ж яшчэ збіраюцца меркаванні, і ёсць тыя, хто супраць. У першую чаргу, гэтае рашэнне будзе залежаць ад таго, як людзі мяркуюць”.

А вось у Лідзе вуліца Грунвальдская будзе. Праўда, не з 15 ліпеня (дзень 600-годдзя бітвы), а з 1 жніўня.

Чыноўніца аддзела ідэалогіі: “Частка вуліцы каля замка будзе перайменаваная ў вуліцу Грунвальдскую. Рашэнне сесіі было яшчэ ў чэрвені, але ў сілу ўступае з 1 жніўня. Гэта будзе частка вуліцы Энгельса”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі