У Полацку ў аварыі загінулі два пасажыры легкавіка

У Полацку ў аварыі загінулі два пасажыры легкавіка

У Полацку ў аварыі загінулі два пасажыры легкавіка. Як паведамляе віцебскае ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 30 кастрычніка. Спачатку 26-гадовы кіроўца LADA Vesta пры выездзе на галоўную дарогу здзейсніў сутыкненне з Škoda Fabia. Пасля апошнюю адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе аўтамабіль трапіў пад Mercedes-Benz.

Двое пасажыраў Škoda Fabia ва ўзросце 54 і 56 гадоў ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы аварыі. 46-гадовага кіроўцу завезлі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі