У Полацку з зачыненага на капрамонт моста скокнуў мужчына
У Полацку з зачыненага на капітальны рамонт моста скокнуў мужчына. Здарэнне было знятае на відэа і з'явілася ў сацсетках. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Сведкі кажуць, што мужчына застаўся жывы. На беразе яго чакалі медыкі і міліцыянеры, якія, відаць, ужо высветлілі матывы ўчынку.
Вядома, што мужчыне 41 год. З моста ён скакаў у стане алкагольнага ап'янення. Жыхара Полацка шпіталізавалі.
Мост па вуліцы Юбілейнай праз Дзвіну зачынілі на капітальны рамонт 8 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.