У Польшчы пачынаецца закрыты суд над беларускім разведчыкам
Аляксандру Л. пагражае да 10 гадоў зняволення. Працэс будзе адбывацца ў спецыяльна ахоўванай зале Акруговага суда.
Беларуса вінавацяць не толькі ва ўдзеле "ў дзейнасці варожай выведкі супраць Польшчы", але і ў вырабе ды выкарыстанні падробных дакументаў.
Вядома, што ў Польшчы быў затрыманы яшчэ адзін грамадзянін нашай краіны, якога таксама падазраюць у шпіянажы. Адзін з іх збіраў інфармацыю пра ключавыя сістэмы нацыянальнай абароны Польшчы, іншы імкнуўся да "дэстабілізацыі дзяржавы", інфармуе "Наша ніва".
Фота — Fotolia