У Польшчы — пагроза эпідэміі адру
Прычынай стала тое, што бацькі адмаўляюцца рабіць прышчэпкі сваім дзецям.
Са студзеня ў Польшчы пацвердзілі шэсць выпадкаў адзёру. Гэта вынік адмоваў бацькоў ад прышчэплівання дзяцей, папярэджваюць спецыялісты. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, эпідэмія адзёру ў Польшчы непазбежная.
Ва Уроцлаве ў шпіталі з адзёрам ляжыць маленькая дзяўчынка. Яшчэ трое дзяцей — з падазрэннем на адзёр.
Па словах прафесара Уладзімежа Гута з Нацыянальнага інстытута аховы здароўя, некаторыя хворыя будуць паміраць, некаторыя — займеюць ускладненні. Дактары нагадваюць, што адзёр смяротная небяспечная хвароба, здольная выклікаць эпідэміі і пандэміі.
Санэпід Польшчы вырашыў звяртацца да ваяводаў з патрабаваннем штрафаваць людзей, якія не прышчэпліваюць сваіх дзяцей. Штраф складае ад некалькі сотняў да 10 тысяч злотых.
У 2014 годзе такіх прыкладаў было 687.
Фота — moosbeere.ru