У Польшчы выявілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі амаль на 2 мільёны долараў
На польска-беларускім памежным пераходзе Брузгі — Кузніца польскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з нашай краіны. Як заяўляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы, было выяўлена 485 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў.
Паводл дакументаў на пяці металічных стэлажах у грузавіку павінны былі перавозіць пластыкавыя вокны. Але мытнікі выявілі, што вокны былі патрэбныя толькі для маскіроўкі рэальнага грузу.
Затрыманую кантрабанду ацанілі прыкладна ў 7,3 мільёна злотых (1,87 мільёна долараў). Падаткавікі палічылі, што пры продажы гэтых цыгарэт у Польшчы бюджэт недалічыўся б падаткаў на 12 мільёнаў злотых (3,07 мільёна долараў).
33-гадоваму кіроўцу-беларусу пагражае буйны штраф або да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.