У праекце ўказа прэзідэнта аб ільготах ні слова пра студэнтаў і пенсіянераў
Каб атрымаць адрасную дапамогу ў памеры 45 тысяч рублёў, неабходна будзе сабраць спецыяльную камісію і прадставіць ёй каля 15 розных даведак. Пачынаючы з 17 снежня толькі 360 тысяч чалавек з былых 5 мільёнаў будуць па-ранейшаму атрымліваць ільготы. Прычым, распрацоўшчыкі ўказа аб адраснай сацыяльнай дапамозе здолелі падлічыць, колькі людзей пацерпяць ад пажараў, патопаў ды іншых катаклізмаў і колькі грошай на кампенсацыі ім спатрэбіцца.
Раней на выплаты льгот дзяржава траціла 160 мільярдаў рублёў. У праекце бюджэту на адрасную сацыяльную дапамогу планавалася выдзяліць 60 мільярдаў рублёў. Праект указа прадугледжвае на гэтыя мэты патраціць 34,8 мільярда рублёў. Розніца вялікая. Каб разабрацца ў лічбах, Еўрарадыё папрасіла тлумачэнняў у чалавека, які бачыў абодва гэтыя дакументы, але толькі яшчэ больш заблыталася.
Разавую дапамогу на працягу года змогуць атрымаць тыя, чые даходы не перавышаюць 120% ад бюджэту пражытачнага мінімума. А ён сёння складае 185 тысяч 670 рублёў. Выплаціць могуць ад 92 тысяч да 92 мільёнаў рублёў. Толькі сума даходу не адзінае патрабаванне да жадаючых атрымаць грошы. Журналістка газеты “Беларусы і рынак” Марына Кулікова, якая змагла азнаёміцца з праектам указа, кажа, што патрэбу ў грошах яшчэ трэба даказаць.
Марына Кулікова: “Гэту дапамогу будуць атрымліваць толькі тыя, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэта поўная непрацаздольнасць па ўзросце і інваліднасці, неабходнасць тэрміновых медыцынскіх паслуг, стыхійныя бедствы, катастрофы, пажары, іншыя абставіны, якія патрабуюць матэрыяльнай падтрымкі”.
Вырашаць, даваць ці не даваць дапамогу, будзе спецыяльная камісія, складзеная з чыноўнікаў выканкамаў і дэпутатаў мясцовых саветаў.
Штомесячную дапамогу можа атрымаць той, чый даход меншы за 185 тысяч у месяц. Дапамога гэтая складзе ўсяго 45 тысяч рублёў. Столькі ж дапамогі зараз атрымліваюць беспрацоўныя. І атрымліваць яе можна будзе толькі на працягу 6 месяцаў. Могуць, праўда, прызначыць яе і на год. Але такую неабходнасць трэба даказаць той жа чыноўніцка-дэпутацкай камісіі. Абяцаюць, што на разгляд заявы аб выдзяленні дапамогі камісіі спатрэбіцца максімум 5 дзён. А колькі іх трэба, каб сабраць усе неабходныя даведкі, якіх, па некаторых падліках, спатрэбіцца да 15 штук?
Як распрацоўшчыкі праекта ўказа здолелі падлічыць, што на гэта спатрэбіцца менавіта 28 мільярдаў і такіх людзей будзе 210 тысяч, не вядома. Асабліва на выплаты тым, хто пацерпіць ад пажараў ды іншых катаклізмаў. Журналістка Марына Кулікова лічыць, што калі такіх людзей будзе больш, чым мяркуецца, альбо грошай не хопіць, то і выплаты атрымаюць не ўсе.
Затое іншым плануюць даць больш, чым ім патрэбна. Да прыкладу, дзецям да 2-гадовага ўзросту па праграме “Дзеці Беларусі” на бясплатнае харчаванне пералічаць 4 мільярды зэканомленых пасля адмены ільгот рублёў. Намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец даведалася пра гэта ад Еўрарадыё. І гэтыя “нечаканыя” грошы нават здзівілі чыноўніцу. Па яе словах, ім хапае і тых 15,7 мільярда, што выдзяляюцца на гэтыя мэты зараз.
Таццяна Шаметавец: “Я такога не чула. У нас 15,7 мільярда штогод па праграме прадугледжана выдзяляць на гэтыя мэты. І нам пакуль хапае гэтых грошай”.
Сёння ў Беларусі бясплатнае харчаванне ў выглядзе сокаў, пюрэ і мясных тушонак мясцовых вытворцаў атрымліваюць, па словах чыноўніцы, 13 тысяч дзяцей да 2-х гадоў. Гэта дзеці з тых сем’яў, дзе даходы бацькоў не перавышаюць 60% ад бюджэту пражытачнага мінімума – 92 тысячы 835 рублёў у месяц. Па словах супрацоўніцы міністэрства, неабходна пашыраць колькасць сем’яў, якім па праграме “Дзеці Беларусі” будзе выдзяляцца дапамога.
Таццяна Шаметавец: “Калі мы кажам аб павышэнні нараджальнасці, аб стымуляванні нараджальнасці, аб падтрымцы сям’і і калі мы гаворым пра здароўе нашых дзяцей – а гэта збалансаванае дзіцячае харчаванне, важнае для дзяцей першых 2-х гадоў жыцця – магчыма, размову трэба весці аб павышэнні крытэрыю нястачы. Каб як мага большую колькасць дзяцей ахапіць гэтым відам сацыяльнай дапамогі”.
Толькі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай дапамогі яшчэ нават не пачалі працаваць над гэтай прапановай. А яшчэ неабходна будзе пракансультавацца з Мінфінам і выйсці з прапановай на Савет Міністраў. Пры ўмове, што сённяшніх грошай на бясплатнае харчаванне дзецям хапае, куды будуць траціць “непатрэбныя” 4 мільярды дадатковых грошай, не зразумела. Паступяць жа яны адразу пасля падпісання ўказа.
Нічога ў праекце ўказа не гаворыцца пра студэнтаў і пенсіянераў, якія згубілі льготы. Толькі на апошняй нарадзе ў прэзідэнта выказвалася думка, што, магчыма, гэта страта будзе кампенсавана павышэннем пенсій і стыпендый. Але ці будзе гэта сапраўды кампенсацыяй на фоне пастаяннага росту цэн?