У "Прэсбола" з'явіўся новы галоўны рэдактар

Аляксандр Дабрыян

Аляксандр Дабрыян / фота з асабістага архіва

Новым галоўным рэдактарам газеты "Прессбол" зацверджаны Аляксандр Дабрыян. Раней ён быў намеснікам галоўрэда.

Сённяшні нумар "Прессбола" выйшаў ужо за подпісам Дабрыяна ў якасці галоўрэда.

Папярэдні галоўны рэдактар Сяргей Лісічкін памёр у жніўні 2023-га ва ўзросце 54 гадоў. Пасля яго абавязкі галоўрэда выконваў дырэктар выдання Юрый Арлоў.

Дарэчы, Арлоў цяпер таксама пакінуў пасаду дырэктара "Прессбола". Дырэктарам выдання стаў былы журналіст газеты і дырэктар "Шахцёра" Вадзім Філіповіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі