У Пружанах пяць чалавек атрымалі апёкі ад загарання аўтамабіля

У Пружанах у выніку пажару ў аўтамабілі атрымалі апёкі пяцёра работнікаў ААТ "Лідагазбуд". Пажар у пасажырскім адсеку аўтамабіля "ГАЗ-66" узнік раніцай 8 лютага, калі машына ехала па вуліцы. Выратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, хутка ліквідавалі пажар. У выніку пажару пацярпелі пяць чалавек, якія атрымалі апёкі I-II ступені кісцяў рук і твараў.

Двое пацярпелых пасля аказання медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя з лякарні для амбулаторнага лячэння. Трое шпіталізаваныя ў Пружанскую цэнтральную райлякарню. Яны выпісаныя 9 лютага. Яшчэ адзін чалавек, таксама які знаходзіўся ў пасажырскім адсеку аўтамабіля, і кіроўца "ГАЗ-66" не пацярпелі. Агнём пашкоджаная ўнутраная абшыўка аўтамабіля.

Папярэдняй прычынай пажару называецца ўцечка газу з 40-літровага балона з прапанам, які перавозілі ў аўтамабілі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі