У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Раніцай і ўдзень у пятніцу, 26 траўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы ападкі магчымыя пераважна на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду (падчас навальніц з парывамі да 14 метраў).

У начныя гадзіны чакаецца ад +6 да +12 градусаў (у Мінску — 9-11 градусаў са знакам плюс), удзень будзе ад 17 да 23 градусаў цяпла (у сталіцы — 15-17 градусаў вышэй за нуль), інфармуе БЕЛТА.

Што да бліжэйшых выхадных, то ў суботу і нядзелю захаваецца цёплае надвор’е. Дажджы магчымыя толькі месцамі. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +25.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі