У пятніцу ў Беларусі будзе да +11 градусаў, без ападкаў, месцамі туман
Восень у Беларусі / t.me/novychas
У пятніцу, 21 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які месцамі магчымы ў начныя гадзіны і раніцай.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — 6-11 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.