У пятніцу ва Украіне будзе дзень жалобы
3 сакавіка ва Украіне будзе дзень жалобы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Апоўдні ў пятніцу па ўсёй Украіне адбудзецца хвіліна маўчання, на будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання і дзяржпрадпрыемстваў прыспусцяць дзяржаўны сцяг.
2 сакавіка ў шахце "Стэпавая" на Львоўшчыне на глыбіні 550 метраў адбыўся выбух метану, загінулі 8 шахцёраў, 14 атрымалі цяжкія траўмы (двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі).
Парашэнка даручыў кабінету міністраў правесці праверку ўсіх прадпрыемстваў, якія займаюцца здабычай вугалю, наколькі там забяспечваюцца нормы бяспекі вытворчасці, інфармуе УНІАН.