У Расіі абураныя словамі Яцанюка аб уварванні СССР ва Украіну і ў Германію

У Расіі ўзнялася хваля абурэння заявай украінскага прэм'ер-міністра Арсеня Яцанюка, якую ён зрабіў падчас інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD. Як інфармуе РІА "Новости", Яцанюк лічыць, што Расія "спрабуе перапісаць" вынікі Другой сусветнай вайны.

"Расійская агрэсія на Украіне — гэта атака на сусветны парадак і парадак у Еўропе. Мы ўсе добра памятаем ўварванне СССР у Нямеччыну і на Украіну. Мы не павінны дапусціць гэтага. Ні ў каго няма права перапісваць вынікі Другой сусветнай вайны. Аднак менавіта гэта спрабуе зрабіць расійскі прэзідэнт Пуцін", — цытуе словы Яцанюка РІА "Новости".

"Украінская праўда" адзначае, што расійскія СМІ не зусім дакладна перадаюць словы прэм'ера, а некаторыя змяшчаюць выдумкі, нібыта, Арсень Яцанюк сказаў, што СССР 22 чэрвеня 1941-га... напаў на Нямеччыну. Насамрэч, украінскі прэм'ер гаварыў пра пагрозу расійскага ўварвання не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы, якая, на яго погляд, рэальная.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі