У Расіі пасля атакі беспілотнікаў загарэўся чарговы нафтазавод
Пажар на нафтазаводзе ў Разані
Беспілотнікі атакавалі разанскі нафтазавод, узнік пажар, паведаміў раніцай губернатар гэтага расійскага рэгіёну Павел Малкаў. "Па папярэдняй інфармацыі ёсць пацярпелыя", — зазначыў ён. Агенцтва ТАСС паведамляе са спасылкай на медыкаў, што пасля ўзнікнення пажару на разанскім прадпрыемстве ў бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці прывезлі двух чалавек.
Па дадзеных рэсурсу 112, "Рязаньнефтапрадукт" атакавалі 3 беспілотнікі, яны трапілі ў дзве ўстаноўкі па перапрацоўцы нафты.
Аб знішчэнні дронов суперніка гэтай ноччу паведамлялі таксама ўлады Бранскай, Курскай, Белгарадскай і Варонежскай абласцей Расіі. Прычым над Варонежскай вобласцю, па сцвярджэнні мясцовага губернатара, было збіта 30 беспілотнікаў. Рэсурс АSTRA адзначае, што ў Бутурлінаўскім раёне Варонежскай вобласці пасля нападу БПЛА ўсе адукацыйныя ўстановы вобласці перавялі на дыстанцыйнае навучанне.
Нагадаем, напярэдадні ў Расіі пасля атакі беспілотнікаў таксама гарэлі НПЗ — у Арле і ў Ніжагародскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.