Адразу ў двух расійскіх рэгіёнах пасля нападу беспілотнікаў загарэліся НПЗ

Пажар на НПЗ у Ніжагародскай вобласці

Пажар на НПЗ у Ніжагародскай вобласці / @SotnikovNews

У Арлоўскай і Ніжагародскай абласцях Расіі загарэліся НПЗ. Губернатары гэтых рэгіёнаў пацвердзілі, што пажары пачаліся пасля нападу беспілотнікаў. У прыватнасці, губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў напісаў, што "у Арле адбылося падзенне БПЛА, атакаваны быў аб'ект паліўна-энергетычнага комплексу". Пацярпелых, паводле яго слоў, няма.

У Ніжагародскай вобласці беспілотнікі ўдарылі па нафтаперапрацоўчым заводзе ў горадзе Кстова. Пра гэта расказаў у сацсетках кіраўнік гэтага рэгіёну Глеб Нікіцін. "Раніцай на Кстоўскую прамзону, на аб'ект паліўна-энергетычнага комплексу, была ўчынена атака беспілотных лятальных апаратаў", — напісаў ён. У выніку ўдару адбылося ўзгаранне "на адной з установак па перапрацоўцы нафты", і "паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма".

Кампанія "Лукойл", якой належыць Ніжагародскі НПЗ, паведаміла, што работа тэхналагічнай устаноўкі на прадпрыемстве прыпынена "у сувязі з інцыдэнтам". Адзначым, што ніжагародскі НПЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі. Ад тэрыторыі Украіны ад Кстова каля 800 км.

Усяго мінулай ноччу аб ударах беспілотнікаў заявілі кіраўнікі сямі расійскіх рэгіёнаў. А міністэрства абароны РФ паведаміла, што цягам ночы расійскія СПА "знішчылі і перахапілі" над расійскай тэрыторыяй 25 украінскіх беспілотнікаў "самалётнага тыпу". Сем дронов былі збіты над Белгарадскай вобласцю, 11 — над Курскай, над Маскоўскай і Арлоўскай — па два, а ў Бранскай, Ленінградскай і Тульскай вобласці — па адным. Адзначым, што ў гэтае паведамленне не патрапілі дроны, якія атакавалі Ніжагародскую вобласць.

Сразу в двух российских регионах после атаки беспилотников загорелись НПЗ
Пажар на НПЗ у Арле / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі