У Расіі працягваецца аперацыя па выратаванні людзей з падзямелля

Ужо 6 суткі 29 чалавек, сярод якіх чацвёра дзяцей, знаходзяцца пад зямлёй у чаканні Апакаліпсісу. Усе яны – паслядоўнікі секты Пятра Кузняцова.
Сярод добраахвотна замураваных ёсць і сям'я з Брэсцкай вобласці. Сёння святары Пензенскай праваслаўнай дыяцэзіі паспрабавалі выйсці на кантакт з сектантамі. Пакуль няўдала. Афіцыйна праваахоўныя органы Расіі сітуацыю не каментуюць.

Адзінае, што паведамілі міліцыянты, усе сектанты жывыя і здаровыя, да пячоры прывезлі медыкаменты і прадукты. Але самотнікі адмаўляюцца ад якой-небудзь дапамогі. Цяпер каля пячоры ўвесь час знаходзяцца праваслаўныя святары, яны моляцца і спрабуюць угаварыць людзей выйсці з падзямелля.

Расійскія міліцыянты абверглі чуткі, што ў пячору будзе пушчаны ўсыпляльны газ, паколькі там знаходзяцца дзеці. Мясцовасць знаходзіцца ў ачапленні, каб да самотнікаў не далучыліся іншыя сектанты. Не выключана таксама магчымасць прыцягнення да перамоў і самога лжэпрарока. Нагадаем, цяпер ён знаходзіцца на лячэнні ў мясцовай псіхіятрычнай лякарні.

АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі