У Расіі працягваецца падзенне рубля разам з цэнамі на нафту

Расійскі рубель працягвае імкліва таннець: курс еўра на таргах Маскоўскай біржы 1 снежня дасягнуў 66,40 рубля, долар падаражэў да 53,20 рубля.

Афіцыйны курс еўра да рубля, устаноўлены Цэнтральным банкам Расіі на аўторак, павялічыўся на 3,03 рубля — да 64,44, курс долара — на 2,48 рубля — да 51,80.

ВВС адзначае, што за няпоўныя пяць дзён таргоў долар дадаў 7,48 рубля, ці 16,6%, еўра — 9,26 рубля, або каля 16,5%. Расійскі рубель у лістападзе паказаў самае моцнае абсалютнае падзенне за месяц, прычынай гэтага сярод іншых фактараў стала негатыўная дынаміка коштаў на нафту.

А цэны на нафту ў панядзелак ўпалі да пяцігадовага мінімуму. У Цэнтрабанку Расіі не выключаюць, што гэты працэс будзе працягвацца — да 60 долараў за барэль. На гэты выпадак распрацаваны нейкі "стрэс-сцэнар".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі