У Расіі распачалі крымінальную справу супраць кіраўніка "Правага сектара"
Расійскія следчыя органы распачалі справу супраць Дзмітрыя Яраша па 2-х артыкулах Крымінальнага кодэксу — публічныя заклікі да экстрэмізму і тэрарызму
Следства мяркуе, што "ў сваіх выступленнях кіраўнік ультранацыяналістычнай арганізацыі "Правы сектар" Дзмітрый Яраш публічна заклікае антырасійскія сілы да экстрэмісцкіх дзеянняў і тэрору на тэрыторыі Расіі". Расія збіраецца абвесціць яго ў міжнародны вышук.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", расійскі бок спасылаецца на зварот Яраша да кіраўніка чачэнскіх партызанаў, хаця "Правы сектар" абверг сам факт існавання такога звароту.
Фота — Reuters