У Расіі сайты “піратаў” цяпер будуць выдаляць з інтэрнэту

У Расіі з 1 траўня набылі моц папраўкі ў антыпірацкі закон, якія распаўсюджваюць яго дзеянне на музычныя і літаратурныя творы. Згодна з новым заканадаўствам, праваўладальнікі могуць дамагацца выдалення з сайтаў сваіх твораў, калі іх змясцілі нелегальна. Калі ж “піраты” адмовяцца выдаляць нелегальны кантэнт, інтэрнэт-правайдэраў абавяжуць заблакаваць для карыстальнікаў доступ да пірацкіх рэсурсаў. Апроч таго, у парушальнікаў заканадаўства аб аўтарскім праве змогуць адбіраць даменнае імя, то бок, фактычна выдаляць іх з Рунэта. Праўда, праваўладальнік для гэтага павінен двойчы давесці праз суд факт парушэння сваіх правоў.

Антыпірацкі закон пачаў дзейнічаць у Расіі ў жніўні 2013 года. Дагэтуль яго дзеянне распаўсюджвалася на фільмы і тэлесерыялы, але ў лістападзе 2014 года парламент прыняў папраўкі, якія пашыраюць сферу яго прымянення. Цяпер пад дзеянне закона трапляюць музычныя і літаратурныя твары, а таксама праграмнае забеспячэнне. У той жа час закон не закранае выкарыстанне фотаздымкаў.

За першы год дзеяння закона Роскамнагляд атрымаў ад праваўладальнікаў скаргі на 175 сайтаў. Толькі 12 з іх былі зачыненыя, паведамляе ВВС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі