У Расіі сектанты, а сярод іх і беларусы, сышлі пад зямлю
У Пензенскай вобласці Расіі трыццаць сектантаў, а сярод іх і беларусы, сышлі ў зямлянку і завалілі ўваход. Яны прыхапілі з сабой газавыя балоны і пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць выганяць з-пад зямлі. Паведамляецца, што жыхары вёскі Паганаўка спадзяюцца такім чынам
выратавацца ад Апакаліпсісу, які, паводле іх прагнозаў, адбудзецца ў
траўні 2008 года.
Цяпер зямлянка ачэпленая міліцыяй. Улады баяцца, што шэрагі сектантаў могуць папоўніцца і нікога да зямлянкі не дапускаюць. Вядома, што сярод іх ёсць дзеці, самаму маленькаму 1,4 года.
Секту ў Паганаўцы заснаваў мясцовы жыхар Пётр Кузняцоў. Ён адкрыў малельны дом, прыхаджанамі якога з’яўляюцца вернікі з Беларусі, Падмаскоўя і Растова. Гэтыя людзі паўтара года таму купілі ў вёсцы дамы, нідзе не працавалі і сваіх дзяцей не пускалі ў школу.
http://www.regions.ru