У Расіі таксама хочуць забараніць аборты
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падпісаў петыцыю аб забароне абортаў пасля багаслужбы ў храме Архангела Міхаіла ў вёсцы Белаусава ў Новай Маскве на сустрэчы з удзельнікамі агульнарасійскага грамадскага руху "За жыццё" і руху "Праваслаўныя добраахвотнікі", паведамляе "Інтэрфакс".
Аўтары петыцыі выступаюць за забарону хірургічных і медыкаментозных прыпыненняў цяжарнасці, супрацьзачаткавых сродкаў з абартыўным дзеяннем, дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, "неад'емным складнікам якіх з'яўляецца прыніжэнне чалавечай годнасці і забойства дзяцей, якія знаходзяцца на пачатковых этапах эмбрыянальнага развіцця".
На мінулым тыдні першы крок да поўнай забароны абортаў зрабіла Польшча. За гэта прагаласаваў Сейм, законапрект адпраўлены на дапрацоўку.