У Расіі ў выніку аварыі з беларускім аўтобусам загінулі два чалавекі (фота)
Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся на трасе Екацярынбург — Курган.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі два чалавекі (адзін з іх — 34-гадовы беларус-кіроўца), яшчэ шэсць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Адзін з аўтобусаў быў курганскім, а іншы — "Мэрсэдэс" — з Беларусі. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, прычынай аварыі сталі "дрэнныя дарожныя ўмовы". У выніку гэтага адзін з аўтобусаў выехаў на сустрэчную паласу і адбылося сутыкненне.
Фота — МНС Расіі, wikimedia.org