У Расіі ўпаў верталёт Мі-8, пайшоў пад лёд Анежскага возера

На месцы падзення верталёта Мі-8

На месцы падзення верталёта Мі-8 / @zvezdanews

Расійскія СМІ паведамляюць пра катастрофу верталёта Мі-8. Ён упаў і пайшоў пад лёд Анежскага возера — абломкі знайшлі за 11 кіламетраў ад берага на глыбіні да 50 метраў. На борце былі тры супрацоўнікі МНС, людзей пакуль не знайшлі.

"Верталётам кіраваў дасведчаны экіпаж з тысячамі гадзін налёту. За перыяд працы ў МНС Расіі спецыялісты неаднаразова прыцягваліся да пошуку і выратавання людзей", — гаворыцца ў паведамленні МНС РФ. Створаны аператыўны штаб і Камісія па расследаванні таго, што адбылося, да работ прыцягнулі вадалазаў. У аператыўных службах кажуць, што разглядаецца некалькі версій крушэння Мі-8, у тым ліку — памылка экіпажа, умовы надвор'я і няспраўнасць тэхнікі.

Між тым ваенны аглядальнік Ігаль Левін нагадвае, што "гэта далёка не першае крушэнне верталёта гэтага тыпу", і што "на расійскай тэрыторыі рэгулярна падаюць як вайскоўцы, так і грамадзянскія Мі-8". З улікам вайны і абмежаванай вытворчасці нагрузка на парк верталётаў узрасла. Левін нагадвае пра спробы Расіі выкупляць рухавікі для сваіх верталётаў у краін, якім яна раней іх прадала. Падчас рамонту прыярытэт натуральна аддаецца ваенным машынам. "Гэтыя фактары вядуць да рэгулярных катастроф", лічыць Левін. Акрамя таго, на яго думку, "можна чакаць, што вычарпанне парку верталётаў будзе ўсё больш значна уплываць на расійскія лагістычныя магчымасці ў далейшым".

В России упал вертолет Ми-8, ушел под лед Онежского озера
Абломкі верталёта / тут і далей фота @zvezdanews
В России упал вертолет Ми-8, ушел под лед Онежского озера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі