У Расіі заявілі, што іх спецназ валодае "баявой парапсіхалогіяй"

У Расіі заявілі, што іх спецназ валодае "баявой парапсіхалогіяй"

Сёлета афіцыйнае выданне Міністэрства абароны Расіі, часопіс "Армейский сборник"апублікавала артыкул, дзе сцвярджаецца пра існаванне "баявой парапсіхалогіі", якой нібыта валодае расійскі спецназ. І гэтыя сакрэтныя методыкі выкарыстоўваліся падчас баявых дзеянняў у той жа Чачні. Аўтар публікацыі, палкоўнік у адстаўцы Мікалай Пароскаў, сцвярджае, што "баявая парапсіхалогія" дапамагае чытаць думкі праціўніка, весці "невербальны допыт" палоннага, засвойваць замежныя мовы. Узброены такой методыкай спецназавец можа адшукаць засаду ці схованку. Больш за тое, можна думкамі даваць каманды жывёлам, і тыя іх выконваюць.

Пароскаў сцвярджае, што таксама думкамі можна ўздзейнічаць на разнастайную тэхніку — псаваць яе ці "здымаць" інфармацыю. Нібыта ёсць методыка дыстанцыйна "зазірнуць" нават у зачынены сейф і прачытаць дакумент, які там ляжыць.

І калі расійскія вайскоўцы сцвярджаюць, што "баявая парапсіхалогія" сапраўды існуе, навукоўцы маюць на гэта іншы погляд. У каментары РБК старшыня камісіі па барацьбе з ілжэнавукай пры прэзідыуме Расійскай Акадэміі навук Яўген Аляксандраў заявіў, што "баявая парапсіхалогія" — гэта казка, выдумка, яе прызналі лжэнавуковай. А вайсковую часць, якая нечым падобным займалася, расфармавалі ў пачатку 2000-х. Аляксандраў мяркуе, што размовы пра "баявую парапсіхалогію" — гэта спосаб атрымання грошай з дзяржбюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі