У Расіі з’явілася банкнота з выявамі Крыма (фота)
У Расіі з’явіліся новыя банкноты — 200 і 2000 рублёў. Яны ўжо пачалі паступаць у абарот. Як заявіла кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна, на банкнотах змешчаны выявы Крыма і Далёкага Усходу. Таму менавіта гэтыя рэгіёны атрымаюць іх першымі, інфармуе РІА “Новости”.
На 200-рублёўцы можна пабачыць Помнік патопленым караблям у Севастопалі і Херсанэс Таўрычаскі. Як вядома, украінскі Крым патрапіў пад кантроль Расіі ў 2014 годзе. Пасля гэтага Захад увёў у адносінах Масквы санкцыі.
Фота: ria.ru
Фота: ria.ru