У расійскіх канькабежцаў узніклі праблемы ў Мінску
У расійскіх канькабежцаў узніклі праблемы ў Мінску з страваваннем. Пра гэта ria.ru паведаміў трэнер расіян Канстанцін Палтавец. У беларускай сталіцы прайшоў першы этап Кубка свету па канькабежным спорце.
"Чуў гэта ад іншых спартсменаў, у нас таксама такая праблема прысутнічае, — кажа Палтавец. — Яна не буйнамаштабная, але ёсць".
Штаб расійскай зборнай спадзяецца, што праблемы са здароўем у іх спартсменаў будуць хутка вырашаныя, паколькі на наступным тыдні ў Польшчы пачнецца ўжо другі этап. Вядома, што яны ёсць і ў спартсменаў з Нідэрландаў. Агулам у Мінску з 15 да 17 лістапада былі больш за 200 спартсменаў з 27 краін свету.
Звестак пра тое, што праблемы са здароўем былі і ў беларусаў, няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.