У расійскім палоне памерла ўкраінская журналістка

Вікторыя Рошчына

Вікторыя Рошчына / facebook.com

У расійскім палоне памерла ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына. Здарылася гэта падчас этапавання з Таганрога ў Маскву. Бацькі Рошчынай атрымалі афіцыйнае паведамленне, піша hromadske.ua. Украінскія ўлады смерць журналісткі афіцыйна не пацвердзілі.

Днямі Вікторыі Рошчынай споўнілася 28 гадоў. Яна знікла 3 жніўня 2023-га на часова акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны. Доўгі час не было ніякай інфармацыі пра лёс журналісткі. І толькі вясной сёлета Расія пацвердзіла, што Рошчына затрыманая і знаходзіцца на тэрыторыі РФ.

Вікторыю Рошчыну называюць таленавітай журналісткай. Як фрылансерка, яна супрацоўнічала з "Украінскай праўдай", hromadske, "Украінскім радыё", "UA:Першы", "Цэнзар.нет", украінскай рэдакцыяй Радыё Свабода. У 2022-м яна атрымала ўзнагароду Міжнароднага жаночага медыйнага фонду "За мужнасць у журналістыцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі