У РБ пачалі крымінальную справу за напад на беларускіх дыпламатаў у Лондане
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце нападу на траіх супрацоўнікаў беларускага дыппрадстаўніцтва ў Лондане. Артыкул — “гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі”.
"Нападнікі паводзілі сябе агрэсіўна і нахабна, выказвалі пагрозы, а таксама ўжылі гвалт у дачыненні да дыпламата, якому зламалі нос і прычынілі іншыя траўмы, — гаворыцца ў паведамленні СК. — Па атрыманай следствам інфармацыі, матывам гэтых дзеянняў стала помста за выкананне дыпламатамі сваіх службовых абавязкаў”.
Якія такія “службовыя абавязкі” дыпламатаў маглі выклікаць жаданне ім помсціць, ведамства не ўдакладняе.
Здарэнне адбылося ўвечары 19 снежня. Спачатку групай асобаў быў сапсаваны фасад будынка замежустановы, а пасля былі "фізічна атакаваныя беларускія дыпламаты". Адзін з консулаў атрымаў траўмы, але ўжо выпісаны з лякарні. Частку нападнікаў затрымала паліцыя, праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.