У Рэчыцкім раёне Volkswagen Passat наехаў на людзей, якія штурхалі Kia Shuma
На месцы здарэння
У Рэчыцкім раёне Volkswagen Passat наехаў на людзей, якія штурхалі штурхалі ў спадарожным кірунку аўтамабіль Kia Shuma. Як паведамляе гомельскае ДАІ, здарэнне адбылося ў нядзелю прыкладна ў 19:35 на аўтадарозе "мяжа РФ — Гомель — Кобрын — мяжа Украіны". Volkswagen Passat, якім кіраваў 38-гадовы мужчына, рухаўся з боку Светлагорска ў напрамку Гомеля.
59-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы, а 22-гадовая дзяўчына дастаўлена ў бальніцу. Адзначаецца, што пешаходы, якія былі на праезнай частцы каля аўтамабіля, не былі пазачаны святлоадбівальнымі элементамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.