У рэгіёнах Беларусі падаражэў праезд у грамадскім транспарце

У рэгіёнах Беларусі падаражэў праезд у грамадскім транспарце

У шэрагу рэгіёнаў Беларусі з 19 снежня падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Як піша kp.by, адпаведныя пастановы Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага і Мінскага аблвыканкамаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Праезд у рэгіёнах даражэе да 4000 рублёў, а на экспрэсных аўтобусах — да 5000 (раней было 3500 і 4500 адпаведна). Рашэнні Брэсцкага і Магілёўскага аблвыканкамаў яшчэ не абвешчаныя, але хутчэй за ўсё ў гэтых рэгіёнах будуць такія самыя тарыфы.

Калі адбудзецца падвышэнне коштаў на праезд у Мінску, пакуль дакладна не вядома. Раней паведамлялася, што кошт адной паездкі ў наземным грамадскім транспарце вырасце да 5000 тысяч рублёў, а ў метро — да 5500.

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі