У рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка засталася на 32-м месцы
27 кастрычніка апублікаваны новы рэйтынг ВТА. Для беларускіх тэнісістак ён не дужа аптымістычны.
Як адзначае "Прессбол", Вікторыя Азаранка засталася на 32-м месцы. А вось Аляксандра Сасновіч згубіла адразу 26 пазіцый — з 95-га месца апусцілася на 121-е. Дзве пазіцыі згубіла таксама Вольга Гаварцова — яна цяпер 149-я.
Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс. На другім месцы ідзе расіянка Марыя Шарапава, на трэцім — румынка Сімона Халеп.
Фота Аляксандры Сасновіч — tennis.by