У Сабаленка няўдача ў Шэньчжэне, яна не змагла абараніць мінулагодні тытул

У Сабаленка няўдача ў Шэньчжэне, яна не змагла абараніць мінулагодні тытул

У Арыны Сабаленка няўдача на тэнісным турніры ў Шэньчжэне, яна не змагла абараніць свой мінулагодні тытул. 7 студзеня ў 1/8 фіналу беларуска прайграла менш рэйтынгавай Крысціне Плішкавай (66-е месца ў рэйтынгу WTA) з Чэхіі — 4:6, 4:6. Паядынак працягваўся паўтары гадзіны. Сабаленка на сённяшні дзень 11-я ракетка свету, але страчаныя ў Шэньчжэне ачкі пагоршаць яе становішча ў рэйтынгу. Дарэчы, напярэдадні стала вядома, што Арына спыніла супрацоўніцтва з расійскім трэнерам Дзмітрыем Турсунавым.

Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс працягвае выступленне ў парным разрадзе, яны выйшлі ў чвэрцьфінал. У адзіночным разрадзе турніру ў 1/4 фіналу паспрабуе прабіцца беларуска Аляксандра Сасновіч, якая ў сераду сустрэнецца з Ван Цян з КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі