У сакавіку беларусы часцей прадавалі валюту, чым куплялі
У сакавіку беларусы часцей прыходзілі ў банкі, каб прадаць, чым каб купіць валюту / yandex.by
У сакавіку беларусы прадалі больш замежнай валюты, чым купілі. Гэта вынікае з дадзеных Нацыянальнага банка. Прадалі на 809,2 млн даляраў, купілі — на 565,2 млн даляраў. Для параўнання, у лютым беларусы набылі валюты прыкметна больш — на 912 млн даляраў.
Калі насельніцтва ў сакавіку заставалася чыстым прадаўцом валюты, то суб'екты гаспадарання, наадварот, выступілі чыстымі пакупнікамі: купілі валюты на 2,3 млрд даляраў, а прадалі — толькі на 2,02 млрд.
Агульны аб'ём валютнага рынку ў сакавіку склаў 8,06 млрд даляраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.