У Салігорскім раёне перакуліўся аўтакран, загінуў пасажыр
У Салігорскім раёне перакуліўся аўтакран МАЗ, загінуў 65-гадовы пасажыр, паведамляе прэс-служба МУС. Здарэнне адбылося ў чацвер на 137-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы.
Па версіі даішнікаў, 19-гадовы кіроўца аўтакрана пры павароце "не ўлічыў асаблівасці транспартнага сродку", у выніку чаго ён перакуліўся. Кіроўца шпіталізаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.