У сеціве з'явілася нявыдадзеная версія песні The Beatles
У інтэрнэце з'явіўся варыянт песні The Beatles "Revolution 1", які не выдаваўся ніколі раней. У запіс увайшлі таксама гутаркі ўдзельнікаў легендарнага гурта. Запіс, пазначаны як 20-ы дубль песні, — прамежкавы варыянт паміж традыцыйна песеннай Revolution 1 і авангарднай Revolution 9, якія ўвайшлі ў альбом 1968 года The Beatles (таксама вядомы як White Album).
Паміж тым, нявыдадзены варыянт гучыць на пяць хвілін даўжэй за той, які ўвайшоў у альбом.
Запіс пачынаецца з гутаркі ўдзельнікаў гурта ў студыі, у канцы якой Джон Ленан прамаўляе: "Здымайце свае панталоны і паехалі!" ("Take your knickers off and let's go"), пасля чаго гурт пачынае граць, паведамляе NME.
Сканчаецца 20-ы дубль гутаркамі Джона Ленана і Ёка Она.
Нягледзячы на тое, што Revolution 1 (Take 20) ужо стала папулярнай сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, афіцыйнага пацверджання аб прыналежнасці запісу The Beatles пакуль не паступала.
Адзначым, у снежні мінулага году з малатка пайшоў аўдыёзапіс песні Лойда Прайса Just Because у выкананні Джона Ленана, які знаходзіўся нападпітку. Запіс быў прададзены за $30.000.
Фота — "Лента.ру"