У сеціве з’явіўся сайт новай грамадзянскай кампаніі “Сыходзь!”

Мэта кампаніі — данесці за грамадства інфармацыю пра тое, што рэгістрацыя Аляксандра Лукашэнкі ў якасці кандыдата на прэзідэнта незаконная. Зрабілі сайт сябры “Маладога фронту”. Старонка мае тры версіі — беларускую, рускую і англійскую, паведамляе БелаПАН. Апроч бягучай інфармацыі аб хадзе выбарчай кампаніі на сайце змешчаныя банеры і макеты ўлётак кампаніі “Сыходзь!” Ёсць таксама інфармацыя ад падрыхтоўцы сустрэчы з зарэгістраванымі кандыдатамі на прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў, якая павінна адбыцца ў гадавіну рэферэндуму 1996 года — 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Да навінаў пра выбарчую кампанію можна пакідаць каментары. Нейкая парярэдняя мадэрацыя каментароў адсутнічае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі