У сераду на поўначы Беларусі чакаецца моцны вецер — з парывамі да 20 м/с
Моцны вецер
Уначы і раніцай у сераду, 23 кастрычніка, кароткачасовыя дажджы магчымыя на поўначы Беларусі. Удзень пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што таксама на поўначы чакаецца моцны вецер — з парывамі да 20 м/с. У асобных раёнах будзе слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +9 градусаў, у дзённыя гадзіны — 10-16 цяпла.
У чацвер у Беларусі пераважна без ападкаў. Уначы на поўдні прагназуецца да 2 градусаў марозу. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.