У сераду ў Беларусі прагназуюць мокры снег і парывісты вецер

У сераду ў Беларусі прагназуюць мокры снег і парывісты вецер

У сераду, 20 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём у асобных раёнах (пераважна па поўдні) чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, уначы з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі