У Сергіевым Пасадзе, дзе выбухнуў завод, скончылі разбіраць завалы

Разбор завалаў у Сергіевым Пасадзе / МНС Расіі

Разбор завалаў у Сергіевым Пасадзе / МНС Расіі

У расійскім Сергіевым Пасадзе завяршылі разбор завалаў на месцы выбуху, які прагрымеў 9 жніўня на тэрыторыі Загорскага оптыка-механічнага завода. Гэты завод выпускаў у тым ліку оптыку для ваенных патрэб.

Спіс зніклых без вестак скараціўся. Але па-ранейшаму невядомым застаецца лёс 8 чалавек, пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

У выніку выбуху на заводзе загінуў адзін чалавек, дзясяткі пацярпелі. У дзень надзвычайнага здарэння губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў пісаў, што "па медыцынскую дапамогу звярнуліся 56 чалавек. 30 цяпер у стацыянары, шасцёра з іх — у рэанімацыі". Яшчэ 26 чалавек звярталіся ў траўмапункт — шпіталізацыя ім не спатрэбілася. Цяпер расійскія СМІ пішуць пра больш чым 80 пацярпелых. Акрамя таго, акрамя самога завода, ад выбуху пацярпелі 38 шматкватэрных дамоў.

У расійскім СК кажуць, што выбух здарыўся на складзе піратэхнікі. Ён быў размешчаны на тэрыторыі завода. Склад арандавала кампанія"Піра-Рос". Сілавікі затрымалі тэхнічнага дырэктара арганізацыі. Хоць у самім "Піра-Рос" кажуць, што выбух нібыта адбыўся на суседнім складзе, дзе захоўваліся металічныя трубы. Версію пра атаку беспілотнікаў у расійскім СК абверглі ў першы ж дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі